25.04.2010 / 21:27

Назіральнікі Франака Вячоркі схапілі кіраўніцу выбаркама за руку 4

Намесніца старшыні ўчастковай камісіі ўкінула ў скрыню для галасавання адразу некалькі бюлетэняў.

Назіральнікі кандыдата ў дэпутаты Франака Вячоркі, які балатуецца ў райсавет Мазыра, зафіксавалі масавыя парушэнні на ўчастку для галасавання па яго выбарчай акрузе.

Вячорка балатуецца кандыдатам у дэпутаты па 25-й Мазырскай станцыйнай выбарчай акрузе. Як паведаміў БелаПАН Франак Вячорка, у яго выбарчай акрузе толькі адзін участак — ён знаходзіцца ў Доме культуры «40 гадоў Кастрычніка». «Мае назіральнікі зафіксавалі, як намеснік старшыні ўчастковай камісіі ўкінула ў скрыню для галасавання адразу некалькі бюлетэняў. Калі да яе звярнуліся па тлумачэнні, яна сказала, што галасавала толькі за сябе», — заявіў Вячорка.

Акрамя таго, сцвярджае Вячорка, 23 красавіка, падчас датэрміновага галасавання, намеснік старшыні камісіі агітавала выбаршчыкаў галасаваць за яго саперніка на выбарах.

«Парушэнняў вельмі шмат, — заявіў малады палітык. — На выбарчым участку знялі плакат з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты, які павінен быць на кожным выбарчым участку. Нам не паведамляюць ніякай інфармацыі: ні колькі прагаласавала дома, ні колькі насамрэч выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова. Называюць толькі лічбу 25%. Выбарчая камісія нават заахвочвала людзей галасаваць не толькі за сябе, але і за родных і блізкіх. Дайшло да таго, што нашым назіральнікам нават не паказалі ўзор выбарчага бюлетэня».

Па ўсіх фактах выяўленых парушэнняў у раённую, акруговую і Цэнтральную выбарчую камісіі рыхтуюцца скаргі, паведаміў Франак Вячорка.

0
kryvichanka / Адказаць
25.04.2010 / 21:49
Wos' szto u NN atrymliwaecca dobra, dyk heta pisac' zagalouki - welmi pryciahalna
0
а колькі дакладна яна ўкінула? / Адказаць
25.04.2010 / 23:47
калі злавілі за руку - мусяць ведаць дакладную лічбу
0
Чувак / Адказаць
26.04.2010 / 01:08
"Выбарчая камісія нават заахвочвала людзей галасаваць не толькі за сябе, але і за родных і блізкіх." Это правда. У нас в г.Молодечно за меня и всю семью одна мать проголосовала, причем от нее даже не требовалось показать мой пасспорт. Вот так товарищи
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру