25.04.2010 / 22:22

Тры дэпутаты ад БХД 22

Першым дэпутатам ад БХД стаў ветэрынар Аляксей Цюлькоў.

Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў сябар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Цюлькоў
, паведаміў НН Павел Севярынец. Ён перамог у Прамысловай акрузе № 22.

Нават у скрынях датэрміновага галасавання ветэрынар Цюлькоў перамог у некалькі галасоў. Перавага ж у асноўны дзень была больш істотнай. Супернікам Цюлькова быў намеснік дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання.

У Аўсянкаўскай сельскай акрузе ў Горацкім раёне перамагла настаўніца Жанна Шчарбініна, кампанію якой у рэгіёне актыўна праводзілі сябры Руху «За Свабоду». Яна набрала 42%.

Праўда, яна стала дэпутатам толькі сельсавету. У райсавет Шчарбініной трапіць не атрымалася. Тут яна атрымала толькі 22% галасоў.

Таксама дэпутатам па Сідрынскім сельсавеце ў Кобрынскім ране стаў Віктар Бардзюг. Ён быў адзіным сябрам БХД, які балатаваўся па безальтэрнатыўнай акрузе.

ЗП

0
Уладзiмiр / Адказаць
25.04.2010 / 22:45
Калi пратаколы зацвердзяць, можна будзе вiншаваць
0
Кнехт / Адказаць
25.04.2010 / 23:15
Ну, і з чым яго віньшаваць?
0
baravik / Адказаць
25.04.2010 / 23:16
Malajcy, BHD! Prabicca praz uves gety zhah - sapraudny geraizm!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру