25.04.2010 / 23:22

Валабуеву запісалі 30% галасоў 5

Аляксею Валабуеву не атрымалася стаць дэпутатам Салігорскага райсавету.

Лідэру беларускай моладзі Салігорска Аляксею Валабуеву не ўдалося стаць дэпутатам Салігорскага райсавета.

У акрузе № 13 у Салігорску дэпутатам стаў вайсковы камісар падпалкоўнік Заінчкоўскі. Па датэрміновым галасаванні за Валабуева прагаласавала 181 чалавек, за Заінчкоўскага — 608. Па асноўным дні галасавання: Валабуеў — 303 галасы, Заінчкоўскі — 508. Супраць усіх прагаласавала 146 чалавек.

На адным з участкаў для галасавання Івану Шылу, даверанай асобе Аляксея Валабуева, пагражалі збіццём казакі, што былі ў назіральніках. Іван напісаў скаргу ў міліцыю.

ЗП

0
Лідэру беларускай моладзі?!!!! / Адказаць
25.04.2010 / 23:46
вось менавіта так? а казакі... яшчэ клоўнаў ці трансвесьцітаў запрасілі б ў назіральнікі - усё аматары пераапранацца
0
lex / Адказаць
26.04.2010 / 00:08
Супраць усіх прагаласавала 146 чалавек. ------- Ширятся ряды новых оппозиционеров. Интересно, сколько голосов сперли у этого кандидата и приписали остальным? Властям и оппозиции так хочется изобразить борьбу на смерть, а не на живот.
0
Dzjadulja / Адказаць
26.04.2010 / 00:26
А хто гэта такіе “казакі”? Нейкая ЗАРЭГІСТРАВАНАЯ грамадзкая арганізацыя? Калі так — дзе можна азнаёміцца з рэгстрацыйнымі зьвесткамі і яе статутнымі мэтамі?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру