Магілёўскага гурту MAUZER можа бліжэйшым часам перабрацца ў сталіцу. Звязана гэта з пошукамі новых басіста і бубчнача.

«У Мінску ёсць лепшыя варыянты», — тлумачыць лідэр каманды Янка Маўзер. Па яго словах, музыкі з Магілёва, якія прэтэндавалі заняць месца ў гурце, не задавальняюць іх. Але пошукі яшчэ працягваюцца.

Нагадаем, што перад лютаўскім канцэртам у Мінску гурт пакінулі басіст і бубнач. Тады пачалі гаварыць пра тое, што каманда разваліцца. Але Янка Маўзер запэўніў, што нічога такога не адбудзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?