28 красавіка ў Мінску ў Палацы ветэранаў гродзенскі бард і актор прэзентуе новы альбом «Шчаслівая сямёрка». Перад канцэртам музыка расказаў пра новую плытку, пра адрозненні паміж сталічным слухачом і гродзенскім.

«Я ўсяго толькі праспяваў песні»

«Да новага альбому я маю адноснае дачыненне — я толькі напеў песні, усё астатняе зрабіў Віталь Супрановіч з клегамі», — смяецца Віктар. Назву альбома падказала агульная колькасць паўнафарматных альбомаў у дыскаграфіі спевака. А да намеру запісаць нарэшце альбом новых песень Віктара падштурхнуў выпадковы спадарожнік. У альбом увайшлі песні «Такая доўгая зіма», «Песня пра жэншчыну», «Балада пра Катманду і Мандалай», «Лета, якое мы зноў змарнавалі», «Маналог старога інтэрнэт-юзера», «Балада пра Валожын», «Песня пра Славянскі базар». Для маладых слухачоў, якія, магчыма, зусім незнаёмыя з творчым даробкам барда з Гродна, выдаўцы прадугледзелі сюрпрыз у выглядзе дадатковых трэкаў — некаторых ранейшых песень Шалкевіча. Сюрпрызам стане і тое, што на мінскі канцэрт бард прывязе акардэаніста Барыса Фадзіна і скрыпача Вячаслава Панько.

Мінчукі просяць на «біс» тыя ж песні, што і гродзенцы

У сакавіку канцэрт Шалкевіча ў Гродне прайшоў з аншлагам. Поўную залу Віктар чакае і 28 красавіка ў Мінску, «бо не было яшчэ ў жыцці такога выпадку, каб у сталіцы мы не сабралі аншлаг». Мая публіка кажа спявак, гэта найперш інтэлігенцыя. І ён не бачыць істотных адрозненняў паміж мінскім слухачом і гродзенскім. «Прайдзіцеся па дамах нашых выкладчыкаў, навукоўцаў, інжынераў, кіраўнікоў сярэдняга звяна — гэта ўсё мая публіка. Вы пабачыце ў іх на паліцах адны і тыя ж кнігі, пачуецца тую ж музыку. І думкі ў гэтых людзей прыблізна аднолькавыя, калі з імі разгаварыцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?