Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння, размаўляючы з жыхарамі аграгарадка Язёры (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці).

«Мы пражылі самы цяжкі перыяд у навейшай гісторыі.

Мы не адчулі таго страшэннага крызісу, які быў у іншых краінах, калі есці не было чаго, холадна, голадна было», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Кажуць, свет выходзіць з крызісу. І мы пачынаем паціху прыбаўляць. Калі мы выйдзем на ўзровень 2008 года, то мы жыць будзем», — дадаў прэзідэнт. Ён таксама адзначыў, што калі тэндэнцыя прыросту захаваецца, «то і грошы будуць, і фермы новыя будуць будавацца, і заработную плату будзем мець нармальную».

Размаўляючы з насельніцтвам, кіраўнік дзяржавы адказаў і на іншыя пытанні: па развіццю аграэкатурызму, дапамозе ветэранам і пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС. Закраналася таксама тэма газіфікацыі аграгарадка Язёры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?