27.04.2010 / 14:40

Лукашэнка загадаў абысці расійскіх акцыянераў пры падзеле прыбытку ад венесуэльскай нафты 10

«Калі хоць адна капейка пойдзе на той бок, крыўдуйце на сябе», — сказаў ён гендырэктару завода.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Петрыкаўскі раён.

«Калі хоць адна капейка пойдзе на той бок, крыўдуйце на сябе,

— сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Анатоля Купрыянава. — Усе да капейкі грошы і прыбытак павінны быць у Беларусі. Ім не трэба было перапрацоўваць нафту і прыбытак не быў патрэбны. Калі нехта будзе перашкаджаць, гаварыце адразу».

Маецца на ўвазе, што сваіх дывідэндаў не павінны атрымаць расійскія акцыянеры завода. Асноўныя акцыянеры ААТ «Мазырскі НПЗ» — урад Беларусі (42,76% акцый) і кампанія «Слаўнафта» (42,58% акцый). 12,25% акцый трымае ААТ «МНПЗ+», якое належыць дзяржаве. Яшчэ 2,41% акцый падзелены між фізічнымі асобамі.

Як расказаў журналістам Анатоль Купрыянаў, Мазырскі НПЗ гатовы перапрацоўваць гэту нафту. Яна высокай якасці, у саставе з вялікай колькасцю светлых нафтапрадуктаў і нізкім паказчыкам серы. «Мы перапрацоўвалі ўжо нафту з аналагічным саставам, таму як толькі гэта нафта будзе пастаўлена, тэхнічна прадпрыемства адразу ж будзе гатова зліць яе, перапрацаваць на тэхналагічных аб’ектах і перадаць таварную прадукцыю заказчыку — Беларускай нафтавай кампаніі», — падкрэсліў гендырэктар завода.

Што датычыцца чаканай рэнтабельнасці перапрацоўкі нафты, то Анатоль Купрыянаў не даў выразнага адказу. Ён адзначыў, што па выніках перапрацоўкі пробнай партыі венесуэльскай нафты, якія будзе ацэньваць Беларуская нафтавая кампанія, і будуць вызначаны далейшыя магчымасці па прадаўжэнню закупак і перапрацоўкі венесуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ.

0
wint / Адказаць
27.04.2010 / 14:51
Ен пэўна меў на ўвазе, каб у Расею ні капейкі не пайшло, бо Слаўнафта сумеснае з расейцамі прадпрыемства.
0
я здагадаўся! / Адказаць
27.04.2010 / 18:32
Дык wint гэта Павел Лёгкі?! Вунь як пяшчотна Сашыны словы тлумачыць.)))
0
wint / Адказаць
27.04.2010 / 18:54
Здагадліваму Пісаў свой допіс, калі шчэ ўдакладненьне не з'явілася, калі б адразу навіна была ў гэтым выглядзе, не пісаў бы нічога.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру