Беларускі гурт Spita/\ь F прыме ўдзел у міжнародным рок-фэсце Seven Festival, які пройдзе 8-11 ліпеня ў польскім горадзе Венгажэве.

Сярод музыкаў, якія ўдзельнічаюць у Seven Festival, — Sepultura, The Legendary Pink Dots, Hey, Coma, Vader, Strange Attractor, Closterkeller, California Stories Uncovered. Беларуская каманда выступіць на конкурсе маладых гуртоў у межах фестывалю.

Seven Festival існуе з 1991 года. Адметнасць сёлетняга фэсту ў тым, што ён будзе праходзіць пад знакам Фрыдэрыка Шапэна. Кожны з выступоўцаў мусіць падрыхтаваць кавер на адзін з твораў польскага кампазітара. За найлепшую версію чакае адмысловы прыз.

Прадставіць сваю інтэрпрытацыю Шапэна рыхтуюцца і электроншчыкі Kim_Nasung, Bionulor, Nmls, Rekombinacja ды іншыя. Яны прэзентуюць праект «Chopin Alternative».

Квіткі на фэст у бліжэйшы час з’явяцца ў Беларусі.

Больш інфармацыі на «афіцыйным сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?