28.04.2010 / 13:55

Перапіс у Польшчы: мяняюць пытанне пра нацыянальнасць 2

У Польшчы працягваецца пробны перапіс насельніцтва — ужо вядома, што ў некаторыя пытанні галоўнага перапісу, які адбудзецца вясною 2011 г., будуць унесеныя змены.

Сярод зменаў — пытанні пра родную мову ды веравызнанне. Галоўная статыстычная ўстанова абвесціла, што ўвядзе таксама магчымасць двайнога выбару нацыянальнай ды этнічнай прыналежнасці.

Упаўнаважаны па гэтай справе Веслаў Лагадзінскі паведаміў наступнае:

— Гэтае пытанне ўзнікла пасля бурлівай дыскусіі ў СМІ, выйшла яно ад кашубаў, але не толькі іх адных. Гэтая праблема ўзнікла і ў 2002 годзе, калі людзі дамагаліся выбару больш за адной магчымасці, бо ў іх такое адчуванне тоеснасці.

Гэтае рашэнне выклікае таксама неадназначныя адносіны да яго лідэраў і дзеячоў меншасных арганізацый. З боку беларусаў найчасцей ідуць галасы крытыкі. Пятро Тыма, старшыня Саюза ўкраінцаў у Польшчы і сябра супольнай камісіі ўрада і меншасці, сярод тых, хто лічыць гэтую змену патрэбнай:

— У выпадку Польшчы не трэба прытрымлівацца катэгарычных крытэрый, бо ў выпадку кожнай меншасці маем мы стасункі з мешанымі сужонствамі ды асобамі, якія адначасна прыналежаць да дзвюх культур.

Пакуль невядома, як канчаткова будуць выглядаць пытанні пра нацыянальнасць і веравызнанне. Паводле ўпаўнаважанага Галоўнай статыстычнай установы, справа будзе шырока кансультавацца пасля вынікаў пробнага перапісу.

0
Алесь Манцэвіч / Адказаць
28.04.2010 / 15:05
Неяк у Беластоку на базары спытаўся ў дзядзькі, што гаварыў па-беларуску, пра нацыянальнасць. Ён адказаў: "Я паляк беларускай нарадавосці. І так як я - у нашай вёсцы ўсе размаўляюць". Тут, праўда, не ішла гаворка аб наяўнасці дзвюх нацыянальнасцяў, а аб прыналежнасці ГРАМАДЗЯНІНА ПОЛЬШЧЫ да беларускай нацыянальнасці. Між тым ад аднаго беларускага журналіста з Беластока сапраўды пачуў аб яго прыналежнасці да дзвюх культур... Не ведаю, можа такі падыход у перапісе і правільны. Але не ўпэўнены. Праўды бываюць розныя...
0
Dzjadulja / Адказаць
03.05.2010 / 00:57
Да “Алесь Манцэвіч”, Красавiк 28, 2010 у 15:05 Так, пацьвярджаю. У польскім дакуманту майго дзеда (выдадзеным у 1934 рок) напісанае: «poliak, bjalorusin», то бок: грамадзянін Польшчы, этнічная прыналежнасьць — Беларус. І гэта, падобна, нармальная практыка. Але ня трэба блытаць грамадзянства і этнічнасьць. Таксама, дваёвае (ці траёвае...) грамадзянства — нармалёва. А вось ідэя дваёвае (траёвае...) нацыянальнасьці выглядаю нейкаю бздураю. Тое, што ў самасьвядомасьці чалавека, ў ягоным сьветапогляду, традыцыях могуць прысутнічаць элямэнты розных культураў — натуральна. Ці ёсьць гэта дастатковаю падставаю атаясамляць сябе адначасова да некалькіх нацыянальнасьцяў (этнасаў)? Да прыкладу: адзін дзед -- Беларус, другі — Японец, адна бабуля — Францужанка, другая — Полька, дык ці гэта падстава лічыць нацыянальнасьць чалавека як “Беларус-Паляк-Француз-Японец”? :-) Ці ёсьць вызначальным фактарам для нацыянальнае самасьвядомасьці факт таго, да якой нацыянальнасьці залічалі сябе шматлікія продкі чалавека? Да прыкладу, у расейскага імпэратара “Николая ІІ Александровича Романова” толькі адзін прапрапрадзед “русский”, а астатнія 31 продак таго-ж роўню — Немцы. Але-ж “Николая ІІ” чамусьці ня лічаць “немцем”, а толькі “русским”. Яшчэ прыклад: вядомы расейскі пісьменьнік, этнограф, мовавед, лекар Уладзімір Іванавіч Даль, у ягога тата — датчанін, а мама — напаўнемка, напаўфранцужанка з гугеноцкага роду. Чаму тады У.І.Даль лічыцца “русским”???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру