28.04.2010 / 14:02

У Вільні ў аўтобусы і тралейбусы — толькі праз пярэднія дзверы 3

Жыхары Вільні будуць заходзіць у аўтобусы і тралейбусы толькі праз пярэднія дзверы. Новы парадак карыстання грамадскім транспартам пачнуць укараняць гэтым летам. Пакуль гэта называюць эксперыментам.

Мяркуюць, што калі людзі будуць заходзіць у грамадскі транспарт толькі праз пярэднія дзверы, то знізіцца колькасць «зайцоў», пасажыраў будзе правяраць кіроўца. У грамадскім транспарце будзе менш п’яных і асацыяльных людзей.

Спачатку ў аўтобусы і тралейбусы праз пярэднія дзверы будуць пускаць з 21.00, у выхадныя дні — увесь дзень.

Калі эксперымент апраўдае сябе, то ўжо сёлета будзе ўведзены новы парадак. Калі не, то такі парадак, магчыма, пакінуць толькі ў аўтобусах і тралейбусах тых маршрутаў, дзе мала пасажыраў.

0
рука москвы / Адказаць
28.04.2010 / 16:25
там точно так же заходят в передние двери.
0
няхай / Адказаць
28.04.2010 / 18:44
няхай яны яшчэ "чаевые" перастануць кленчыць.
0
mikola / Адказаць
28.04.2010 / 21:32
u Bruseli tak sama tre zahodzic u perednie dvery,ja amal nikoli getaga ni rabiu,adnak bylo napisana u Gazete Antwerpena -za parusenie -straf 50 eura...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру