28.04.2010 / 15:33

Мілінкевіч абвесціць пра старт выбарчай кампаніі 3 мая 23

Папярэднічаць гэтаму будзе царкоўнае блаславенне.

Папярэднічаць гэтаму будзе царкоўнае блаславенне.

3 мая лідэр руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч афіцыйна дасць старт сваёй выбарчай кампаніі.

Напачатку а 11‑й пройдзе малебен у царкве Святых Пятра і Паўла, а ў 11.30 у адным з мінскіх касцёлаў. Пасля гэтага ў гатэлі «Еўропа» будзе абвешчана пра пачатак перадвыбарчай кампаніі А. Мілінкевіча.

Лідэр Руху за Свабоду ідзе на выбары пад праеўрапейскімі лозунгамі, паведамляе сайт АДС.

У 2006 г. Мілінкевіч ужо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Паводле звестак незалежных сацыялагічных апытанняў, палітык здабыў падтрымку 18% выбарцаў. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчай кампаніі Сямёна Домаша.

Пра свой удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах заявілі таксама Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя), Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў (каардынатар «Хартыі'97»).

Заявіла дэ-факта пра свой удзел у будучай кампаніі Аб'яднаная грамадзянская партыя (калі не будзе адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл). Трэці раз будзе балатавацца Сяргей Гайдукевіч. «Вагаецца» Аляксандр Лукашэнка.

Зміцер Панкавец

0
wint / Адказаць
28.04.2010 / 16:00
Млін, шкада, што толькі 3 траўня. :( Столькі дзён шчэ чакаць. Добра праўда, што загадзя папярэдзілі, а то я ўжо думаў, што такі выбітны палітык, айцец беларускай дэмакратыі ды ў выбарах удзельнічаць ня будзе. Застаецца толькі пытаньне: якую ен там задаз рэвалюцыю абвесьціць. :) "Джынсавая" была, "васільковая" была... О, выбары ў лютым калі будуць, можна Лютаўскай назваць, буржуазна-дэмакратычнай, а потым і да Вялікай Кастрычніцкай застанецца троху пачакаць. І тады зажывем.
0
дуч / Адказаць
28.04.2010 / 16:00
Паводле звестак незалежных сацыялагічных апытанняў, палітык здабыў падтрымку 18% выбарцаў. ---------- Милинкевич, ссылался на "Левада-центр". Вот только сам Юрий Левада, про эти исследования ничего не знает.
0
Нехта -- to Дуч / Адказаць
28.04.2010 / 16:28
Юрий Левада, про эти исследования ничего не знает. І ня будзе ведаць, бо памёр!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру