Выданне «Летапісы і хронікі Беларусі» фармальна з’яўляецца дадаткам да дзевятага нумару часопіса ARCHE за 2009 г., які быў прысвечаны тысячагоддзю сумеснага існавання Літвы і Беларусі. Аднак фактычна гэтая кніга будзе цікавая нават тым, хто аб часопісе ARCHE дагэтуль нічога не чуў.

Нікіфараўскі, Супраскі, Акадэмічны, Слуцкі, Віленскі, Альшэўскі, Баркулабаўскі і іншыя летапісы, а таксама Хроніка літоўская і жамойцкая, хроніка Быхаўца ды шматлікія ўрыўкі з летапісаў суседніх зямель сабраныя пад адной вокладкай. Выданне ўкладзенае на аснове 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і змяшчае, акрамя прадмовы ўкладальніка Васіля Вароніна, прадмову найбольшага знаўцы беларускага летапісання Міколы Улашчыка, якую ён напісаў да згаданых тамоў збору летапісаў.

Асаблівую цікавасць для гісторыкаў і аматараў мінуўшчыны будуць уяўляць менавіта выбраныя ўрыўкі з рускіх летапісаў, што часам дапаўняюць беларуска-літоўскія летапісы, а часам падаюць цалкам неадпаведную ім інфармацыю.

Хронікі і летапісы Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. Тэматычны дадатак да нумару ARCHE №9 за 2009 (Беларусь і Літва: 1000 год разам), укладанне В.Варонін, Мн., 2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?