Упершыню ў Беларусі можна 24 гадзіны ў суткі назіраць за жыццём сокала‑пустальгі на гняздзе, якое птушкі зрабілі ў дэкаратыўнай нішы на шматпавярховіку ў Брэсце:

Дзякуючы ўэб‑камеры з інфрачырвонай падсветкай падглядваць за птушкамі можна і ў цёмны час сутак. Сокал‑пустальга абраны ў Беларусі птушкай 2010 года. У нашай краіне гэты від занесены ў Чырвоную кнігу, агульны памер папуляцыі ацэньваецца ў 1200‑1700 пар.

Цяпер самка скончыла кладку з 5 яек і наседжвае іх. Прыкладна 20 траўня ў гняздзе з’явяцца першыя птушаняты. За ўсім, што адбываецца на гняздзе, штодня і штоночы назіраюць на сайце ад 300 да 500 чалавек з Беларусі і іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?