28.04.2010 / 23:50

Фінал: «Інтэр» - «Баварыя» 3

«Барселона» - «Інтэр» - 1:0.

Самюэль Это'о і Жазэ Маўрынью пасля фінальнага свістка, Reuters.

Міланскі «Інтэр» па суме двух матчаў перайграў у 1/2 фіналу «Барселону» (3:1, 0:1) і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з мюнхенскай «Баварыяй».

28 красавіка ў Барселоне «Інтэр» не дазволіў «Барселоне» забіць больш за адзін гол (0:1, Піке, 84-я), і за кошт хатняй перамогі (3:1) выйшаў у фінал самага прэстыжнага еўрапейскага футбольнага кубка.

Ад 28-й хвіліны падапечныя Жазэ Маўрынью гулялі ўдзесяцёх – чырвоную картку атрымаў Ц’яга Моту. «Барселона» склала з сябе паўнамоцтвы дзеючага ўладальніка трафея.

У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць «Інтэр» і мюнхенская «Баварыя»,

якая ў сваім паўфінале перамагла «Ліён» (1:0, 3:0).

Фінал пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе.

Жазэ Маўрынью: Мы палілі крывёю «Камп Ноу»

nn.by

0
Marius / Адказаць
29.04.2010 / 00:39
Цікавы матч адбыўся!! Інтэр іграў менавіта па абставінах!! Паглядзім на матч былога "перакладчыка" супраць свайго былога настаўніка!!
0
ПачВарА / Адказаць
29.04.2010 / 14:40
Хто б мог падумаць! Ні Барселона, ні Манчэстэр. Вельмі неспадзявана.
0
Scooter / Адказаць
29.04.2010 / 14:59
На мой погляд судзьдзя трохі падгульваў Барсе, асабліва паказаўшы чырвоную картку там, дзе запраста можна было паказаць толькі жоўтую. Гэтаксама як і залічаны гол, які Піке забіў з афсайду.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру