Штогод амаль 900 тыс. чалавек зводзяць рахункі з жыцьцём. Такім чынам, самагубствы ў сьвеце адбываюцца кожныя 40 сэкунд. Такія зьвесткі прыводзіць са спасылкай на Сусьветную арганізацыю аховы здароўя, служба навін ААН.

Самагубствы зьяўляюцца 13-й па ліку прычынай сьмерці і уваходзяць у лік трох асноўных прычын сьмерці людзей у веку 15-44 гадоў.

Асноўнымі прычынамі самагубстваў зьяўляюцца душэўныя захворваньні (90% выпадкаў), а таксама беднасьць, беспрацоўе, страх перад пакараньнем, хатнія пакуты, жарсьці, перанасычанасьць жыцьцём і цяжкія захворваньні.

Паводле СААЗ, па колькасьці самагубстваў лідзіруюць краіны Усходняй Эўропы.

Тут наперадзе краіны Балтыі, Расея і Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?