Пакістанскія талібы ўзялі на сябе адказнасць за спробу выбуху ў Нью-Ёрку на Таймс-сквер ў ноч з суботы на нядзелю.

На адным з сайтаў яны паведамілі, што гэта мелася быць помста за забойства двух ісламістаў і мусульманскіх пакутнікаў, паведамляе газета.ру.

Падазроны аўтамабіль выявіў суботнім вечарам прадавец кашуляў, які паведаміў паліцэйскаму пра дым, што ішоў з машыны.

Выбухоўка там аказалася кустарная, затое было некалькі балонаў з газам. Тэракт удалося папярэдзіць. Майкл Блумберг, 108-ы мэр Нью-Ёрка, кінуў урачыстую вячэру ў Белым Доме і вярнуўся з Вашынгтона ў Горад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?