Беларускі клуб заняў 66-е месца, узляцеўшы на 11 пазіцый.

А першае месца ў апублікаваным 3 мая рэйтынгу наймацнейшых клубаў свету Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) заняла «Барселона».

Міланскі «Інтэр» узляцеў з 11‑га месца на 3‑е, бразільскі «Крузэйра» узняўся з 6‑га радка на 4‑ы, а англійскі «МанЮнайтэд» з 5‑й пазіцыі апусціўся на 10‑ю.

Акрамя БАТЭ ў першую сотню ўвайшлі данецкі «Шахцёр» (12‑я пазіцыя), малдоўскія «Шэрыф» (69), расійскія ЦСКА (76), «Рубін» (77) і данецкі «Металург» (92). Мінскае «Дынама» на 336‑м месцы.

Топ‑10 наймацнейшых клубаў па стане на 3 мая

1 (1). «Барселона» (Іспанія) — 322,0
2 (2). «Эстудыянтэс» (Аргенціна) — 293,0
3 (11). «Інтэр» (Італія) — 273,0
4 (6). «Крузэйра» (Бразілія) — 263,0
5 (2). «Вердэр» (Нямеччына) — 262,0
6 (10). «Баварыя» (Нямеччына) — 255,0
7 (9). «Рома» (Італія) — 252,0
8 (4). «Чэлсі» (Англія) — 251,0
9 (23). «Фулхэм» (Англія) — 240,0
10 (5). «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) — 237,0 …

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?