Апакаліптычныя прагнозы агучылі навукоўцы з Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта.

Як кажа навуковы супрацоўнік музея землязнаўства МДУ Мікалай Жарвін, катастрофа прыйдзе ў свет зноў з Ісландыі. Услед за вулканам з Ісландыі рушыць маштабная паводка. Гэта адбудзецца, калі актывізуецца сусед Эяф’ялаекюля — Катла. У перспектыве ж Зямлі пагражае сусветны патоп, які нарадзіўся зноў-такі ў раёне Ісландыі.

«Калі раставанне грэнландскага ледніка дасягне крытычнага ўзроўню, ісландская сашчэпка можа разарвацца. Тады Паўночнаамерыканская літасферная пліта скіруецца ўверх, а Еўразійская — уніз. Утворыцца вялізны правал, куды хлыне вада і трапіць у наасферу, нагрэтую да 1000 °С.

Грымне выбух, пасля чаго на планеце ўсталюецца нулявая бачнасць. Адбудзецца нечуваны ўсплёск сейсмічнай актыўнасці, прачнуцца спячыя вулканы. Вада ў акіяне падымецца на 20–30 км і выкліча дождж біблейскай сілы. Залье ўсе ўзбярэжжы на сотні і тысячы кіламетраў. Навісне пагроза над Нью-Ёркам, Рыа-дэ-Жанэйра, Буэнас-Айрэсам.
У Расіі гэта Пецярбург, Калінінград, Мурманск, Архангельск», — сцвярджае М. Жарвін.

На думку навукоўца, чакаць наступлення канца свету трэба не цяпер, а праз некалькі дзесяцігоддзяў, у 2030–2070 гадах. «Працэс вывучаны вельмі дрэнна. Трэба глядзець тэмп раставання грэнландскага ледніка. Ён можа растаць і раней, можа быць, у гэтым годзе. Я б паставіў пытанне пра тое, куды мы будзем эвакуяваць насельніцтва Піцера, Пскова, Вялікага Ноўгарада, Архангельска, Мурманска і іншых гарадоў», — кажа навуковец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?