Курсы на заўтра прынеслі чарговае расчараванне тым, хто захоўвае грошы ў еўра. Фінансавы крызіс Грэцыі не дае еўрапейскай валюце ўзняцца хоць трошкі ўверх.
Еўра патаннеў ажно на 58 рублёў і цяпер каштуе ўсяго 3852.Апошнім раз такім танным еўра быў 11 месяцаў таму.
За кошт таго, што вырас і даляр — з 2971 да 2976 рублёў, суадносіы валют апусціліся яшчэ ніжэй, да 1,294. Гэта мінімум за год.
Валютны кошык апусціўся да 1047,59 рубеля. Гэта значыцца, што
з пачатку года дэвальвацыя склала ўсяго 1,09%.