Паводле звестак аналітычнага цэнтра realt.by, цэны на кватэры на другасным рынку жылля Мінска з пачатку года знізіліся на 1,2%, за красавік — на 1,7%.

За тыдзень з 26 красавіка па 3 мая сярэдняя цана прапановы квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў сталіцы зменшылася на 0,7% і склала 1.415 даляраў. На 3 мая лідэрамі па велічыні сярэдніх цэн у Мінску з’яўляліся Цэнтральны (1.690 даляраў за квадратны метр) і Савецкі (1.537) раёны. Самыя нізкія цэны — у Заводскім (1.269) і Маскоўскім (1.358) раёнах. За тыдзень сярэдняя цана на кватэры павялічылася ў Ленінскім раёне на 0,14%. У Партызанскім, Савецкім і Цэнтральным раёнах — не змянілася. У астатніх раёнах Мінска цэны зменшыліся ад 0,3 да 0,9%, больш за ўсё — у Кастрычніцкім раёне.

Сярэдняя цана кватэр на 3 мая (і змяненне за тыдзень) склала:

аднапакаёвых — 1.485 даляраў/кв. м (зніжэнне на 0,9%), двухпакаёвых — 1.410 даляраў/кв. м (зніжэнне на 0,6%), трохпакаёвых — 1.368 даляраў/кв. м (зніжэнне на 0,6%), чатырохпакаёвых — 1.349 даляраў/кв. м (зніжэнне на 1,2%).

Лідэрам па аб’ёме прапановы паўторнага жылля ў Мінску застаецца Фрунзенскі раён — 21%. Менш за ўсё прапаноў у Партызанскім раёне — 5%. Аднапакаёвых кватэр прапаноўвалася 29%, двухпакаёвых — 35%, трохпакаёвых — 28%, чатырохпакаёвых — 8%.

Кватэры ў новабудоўлях Мінска прапаноўваюць па камерцыйных цэнах ад 700 да 3 тыс. даляраў за квадратны метр.

Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр і новабудоўляў у Мінску складае 1.297 даляраў/кв. м, што на 0,4% больш, чым тыдзень таму, на 0,1% менш, чым у пачатку красавіка, і на 4,3% больш, чым у пачатку года.

Для параўнання: паводле звестак украінскага партала нерухомасці realt.ua, сярэдняя цана кватэр на другасным рынку Кіева за тыдзень павялічылася на 0,8% і склала 2.239 даляраў/кв. м. Сярэдняя цана кватэр на пярвічным рынку Кіева за гэты перыяд не змянілася, за месяц — зменшылася на 3,8%, з пачатку года — на 8,4% і склала 1.694 даляра/кв. м.

Паводле звестак партала нерухомасці irn.ru, сярэдняя цана кватэр на другасным рынку Масквы за тыдзень павялічылася на 0,4%, за красавік — на 2,7%, з пачатку года — на 7,4% і складае 4.394 даляра/кв. м (на 3 мая 2010 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?