Заўтра, 6 траўня ў Мінску адкрыецца першая аўтаматызаваная аўтазапраўная станцыя (АЗС). На новай АЗС кіроўцы змогуць абысціся без аператара, каб замовіць паліва, заплаціць за яго і заліць ў бак.

Касіра заменіць спецыяльны тэрмінал, размешчаны ў двух метрах ад калонак.

Аўтаматызаваная АЗС знаходзіцца на Партызанскім праспекце, 156а, і ўводзіцца ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі. Праектная магутнасць станцыі — 250 заправак у суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?