05.05.2010 / 15:13

Выдаўцы ідуць да Ананіч 4

Цягам года Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала некалькі незалежных газет: «Новая газета Бобруйска», «Магілёўскі час», «Мар’інагорская», «Прэфект‑плюс» (Глыбокае), «Куцейна» (Орша), «Салігорск‑плюс» ды іншыя.

Лілія Ананіч.

У Беларусі ж 5 мая адзначаецца Дзень друку.

У найбліжэйшы час рэдактары недзяржаўных рэгіянальных выданняў маюць сустрэцца з намеснікам міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч. Сустрэча запланаваная на 12 мая.

Цягам года Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала некалькі незалежных газет: «Новая газета Бобруйска», «Магілёўскі час», «Мар’інагорская», «Прэфект‑плюс» (Глыбокае), «Куцейна» (Орша), «Салігорск‑плюс» ды іншыя.

Сярод прычын, праз якія было адмоўлена ў рэгістрацыі: размяшчэнне рэдакцыі ў жылым памяшканні, адсутнасць вышэйшай адукацыі ў рэдактара, скасаванне дамовы арэнды, неадпаведнасць заяўленай тэматыцы, неадпаведнасць звестак пра рэдактара і аб адрасе.

Эксперты мяркуюць, што большасць прычын для нерэгістрацыі былі абсалютна надуманымі. І Міністэрства інфармацыі мусіць змяніць сваё рашэнне. З такой мэтай і задуманая сустрэча са спн.Ананіч.

Дарэчы, 9 сакавіка выйшаў загад Міністэрства інфармацыі аб скасаванні шэрагу СМІ, якія не прайшлі перарэгістрацыі. Большасць з іх даўно ўжо не выдавалася.

Пазбаўленыя ліцэнзіі выдаўцы «БДГ. Деловая газета», рэгіянальных «Витебский курьер М» і «Гоман Барысаўшчыны», уніяцкай газеты «Царква», што выдавалася ў Брэсце.

Але не варта думаць, што скасаваныя толькі незалежныя выданні. Скасаваныя і такія газеты, як «Клубничка», «Любовные привороты и гадания» ці часопіс «Лесавік».

Зміцер Панкавец

0
з раёну / Адказаць
05.05.2010 / 15:39
гэтай жанчыне трэба нешта рабіць са сваёй знешнасцю.
0
klv / Адказаць
05.05.2010 / 17:53
Яны там усе такія, хоць у кунсткамеру змяшчай.
0
prakuratar / Адказаць
05.05.2010 / 21:27
Сябры мае, падумайце, што пішаце. Лілія Станіславаўна сімпатычная, абаяльная і вельмі разумная жанчына.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру