Мікалай Аўтуховіч асуджаны на пяць гадоў і два месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай вінтоўкі. Абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў супраць намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко і старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі знятыя.

У залю суда не здолелі патрапіць дзесяткі людзей - палітыкі, праваабаронцы, грамадскія актывісты.

У залю суда не здолелі патрапіць дзесяткі людзей - палітыкі, праваабаронцы, грамадскія актывісты.

Не даказана таксама датычнасць Аўтуховіча да падпалаў маёмасці начальніка Ваўкавыскага РУУС Кацубы і падаткавага інспектара Мандзіка.

Што датычыць вінтоўкі, то яна раней належала Аўтуховічу. Але ён страціў права на яе валоданне пасля першага тэрміну. І гэтая вінтоўка была аформленая на іншага чалавека.

Пра патроны, што былі знойдзеныя падчас вобыску ў сейфе, Аўтуховіч кажа, што ўжо паспеў забыцца. Такім чынам, за кожны з патронаў Мікалай атрымаў па году турмы.

Уладзімір Асіпенка асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за захоўванне і перавозцы зброі і выбухоўкі. За тое ж асуджаны на тры гады і Аляксандр Ларын.

Абсалютную большасць паказанняў, што Ларын даваў на судзе, суд палічыў непраўдзівымі. А часам іншых доказаў віны проста не існавала.

Міліцыянер Міхаіл Казлоў асуджаны на два гады калоніі без паражэння ў правах. Казлоў паставілі ў віну тое, што ён меў пэўную інфармацыю па зброі, але з асабістых інтарэсаў не выдаў яе следству.

Адвакат Павел Сапелка ацэньвае прысуд як «бяссілле ўладаў перад ягоным падабароным — сумленным і чэсным чалавекам». «Адзіным законным прысудам было б апраўданне», — кажа П.Сапелка.

Праваабаронца Алег Воўчак мяркуе, што Асіпенка і Казлоў могуць апынуцца на волі па ўмоўна‑датэрміноваму вызваленню ўжо праз тры‑чатыры месяцы. А Аўтуховіч — праз два гады.

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан кажа, што для яго важным з’яўляецца, што «знятыя найбольш цяжкія злачынствы. Тым не менш, пяць гадоў, мне здаецца, — гэта вельмі шмат».

Пасля прысуду людзі ўскладалі кветкі да ганку Вярхоўнага суда. Гукалі «Жыве Беларусь», спявалі «Магутны Божа». Агулам сабралася больш за сотню чалавек. Сярод іх былі Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Іна Кулей, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Вячаслаў Сіўчык.

* * *

Аўтуховіча, Асіпенку і Ларына абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі. Аўтуховіча і Асіпенку таксама абвінавачваюць у арганізацыі падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе. Казлоў, былы кіраўнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца ў тым, што ведаў пра планы падрыхтоўкі тэракта, але не спрабаваў яго прадухіліць.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прыгаварыць Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці,

Асіпенку і Ларына — да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Казлова ён запытаў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіруючыя пасады.

Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка былі арыштаваныя 8 лютага 2009 года.

Глядзі таксама Затрыманыя Казулін, Дземідзенка, Макаеў (фота)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?