Сайт пад красамоўнай назвай «Skype — Народу!» існуе ўжо каля года. Што адрознівала яго ад іншых сайтаў, якія таксама прапаноўвалі аплату рахункаў славутай службы інтэрнэт‑тэлефаніі і даведку пра асноўныя паслугі Skype? Перш за ўсё яго арыентаванасць на беларускую аўдыторыю.

Як сказана на старонцы «Пра нас» гэта грунтавалася слабым распаўсюджаннем у Беларусі электронных сродкаў аплаты ды IP‑тэлефаніі.

Нядаўна сайт «Skype — Народу!» апраўдаў сваю назву напоўніцу. Ён стаў цалкам народным, бо акрамя беларускасці паводле паходжання ён пачаў размаўляць па‑беларуску. На сайце з’явілася беларуская версія, і хаця, як можна пабачыць, з тэхнічнага гледзішча гэта пераклад з рускай як з базавай мовы — але ў карыстальніка, які аднойчы выбраў беларускую версію сайта, гэтая версія застанецца актыўнай і надалей, у тым ліку пры пазнейшых наведваннях.

Застаецца спадзявацца, што калісь беларускую версію набудуць таксама афіцыйны сайт Skype і сайт плацежнай сістэмы WebMoney, якой удзяляецца вялікая ўвага на сайце — прынамсі, яе беларускае прадстаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?