Частка арганізацыі з Беларускага незалежніцкага блоку прэзентавала свой праект вылучэння адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Гэты праект распрацоўвалі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух «Разам», «Малады фронт» і «Правы альянс».

Механізм вылучэння наступны: кожны прэтэндэнт да 1 чэрвеня падпісвае заяву, дзе згаджаецца ўдзельнічаць у гэтай працэдуры. Таксама бярэ на сябе абавязкі, у выпадку не абрання, далучыцца да каманды адзінага кандыдата.

Да 27 ліпеня кандыдаты фарміруюць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў. Ствараецца адмысловая камісія, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх прэтэндэнтаў і Рады інтэлігенцыі, якая будзе правяраць сапраўднасць спісаў (шляхам тэлефанаванняў і сустрэч).

25 жніўня ж будзе абвешчанае імя адзінага кандыдата.

Па словах сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, 5 мая гэты праект быў прадстаўлены перад Радай інтэлігенцыі. «Прынцыповых пярэчанняў ён не выклікаў. Праект гатовыя падтрымаць Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі. Дасланы праект і ў Рух «За Свабоду», — кажа В.Рымашэўскі.

Галоўнай умовай, якой павінен адпавядаць кандыдат з’яўляецца дамаганне падтрымкі большасці выбаршчыкаў і затым здольнасць абараніць перамогу ўсімі магчымымі сродкамі. У прыватнасці, у выпадку фальсіфікацый, кандыдат бярэ на сябе адказнасць за арганізацыю масавых дэманстрацый у сваю падтрымку».

«Калі б я не спадзяваўся стаць адзіным, то не даваў бы згоды вылучацца ад БХД, — кажа В.Рымашэўскі. — На сёння я маю самыя вялікія шанцы стаць адзіным ад Беларускага незалежніцкага блока. Зрэшты, у іншых кандыдатаў ёсць час, каб узмацніць свае пазіцыі».

Намеснік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, які прысутнічаў у якасці слухача на гэтай прэзентацыі, лічыць, што галоўным кандыдатам ён лічыць Аляксандра Мілінкевіча.

 Зміцер Дашкевіч.

Зміцер Дашкевіч.

 Ю.Губарэвіч размаўляе з журналістамі.

Ю.Губарэвіч размаўляе з журналістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?