Крымінальная справа за крадзеж распачата Рэчыцкім РАУС паводле заявы кіраўніцтва агракамбіната »Холмеч», з фруктовага сада якога было выкрадзена больш за 360 саджанцаў яблынь.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, як мяркуецца, крадзеж адбыўся ў ноч на 5 мая. Невядомы трапіў у сад, пашкодзіўшы драўляную агароджу. Тэрыторыя ахоўваецца вартаўніком, але ён не бачыў злодзея. Агракамбінату нанесены ўрон на 2 млн. 780 тысяч рублёў. Вядзецца пошук падазронага.

5 мая з тэрыторыі будоўлі дзіцячага садка ў вёсцы Краснае Гомельскага раёна зламыснікі выкралі абсталяванне больш як на 3,5 млн. рублёў. Невядомыя трапілі на тэрыторыю, сарваўшы навясны замок, і вынеслі з будаўнічых вагончыкаў перфаратары, зварачны трансфарматар, электрапілы, кабель. На тэрыторыі дзяжурылі вартаўнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?