06.05.2010 / 14:51

Уладзімір Някляеў: «Ушануйма памяць Васіля Быкава!» 6

7 траўня, Усходнія могілкі, збор — на ўваходзе ў 11 гадзін.

Магіла Васіля Быкава, Усходнія могілкі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Напярэдадні 65-й гадавіны Дня Перамогі кампанія «Гавары праўду» заклікае ўшанаваць памяць Васіля Быкава — слыннага пісьменніка праўды пра вайну.

Такім чынам — 7 траўня, Усходнія могілкі, збор — на ўваходзе ў 11 гадзін.

Гаворыць Уладзімір Някляеў, чыімі высілкамі на магіле Васіль Уладзіміравіча ўсталяваны помнік-валун:

— Васіль Быкаў — асоба для Беларусі знакавая. Ці памятаем мы свае знакі — пытанне сёння надзвычай актуальнае. Дык давайце ўшануем тых, хто ведаў тую вайну не па кнігах. І праўду пра тую вайну — пісаў.

Сапраўднае чалавечае — гэта памяць. Памяць ва ўсіх сэнсах — і высокім, і звычайным, жыццёвым. Прыйсці перад святым днём, прынесці кветкі, словы праўдзівыя сказаць, справы добрыя згадаць — гэта па-людску, па-беларуску.

0
Каця / Адказаць
06.05.2010 / 15:18
Добры пачын.
0
ТолькоОН / Адказаць
06.05.2010 / 15:21
Приду обязательно. Такие акции, вне политики, должны объединять.
0
Юля / Адказаць
06.05.2010 / 15:27
І праўда па-людску. Калі паспею ,абавязкова схаджу.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру