8 мая ў «Лагойску» пройдзе фестываль «Парад феерверкаў».

Гледачы змогуць убачыць выступ найлепшых піратэхнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама ваенна‑гістарычнае шоу трох эпох: Вялікага Княства Літоўскага, напалеонаўскіх войнаў і Другой сусветнай. Да пляцоўкі фестывалю можна дабрацца сваім аўто (паркоўка на тысячу машын) і на бясплатным аўтобусе, што будзе курсіраваць ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Пачатак а 17‑й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0