09.05.2010 / 00:47

Жанна Літвіна: Збор подпісаў пакажа, які лідэр апазіцыі мае найбольш працаздольную каманду 30

Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?

Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў:

«Сапраўдны лідэр — ён навідавоку. У нашай сітуацыі чым больш лідэраў, тым лепш. Каб людзі мелі выбар.

Аднак у Беларусі адсутнічаюць унутраныя інвестары, якія былі б гатовыя ўкладваць сродкі ў дзейнасць апазіцыі, каб падтрымаць яе. Таму патрэбен адзін лідэр, здольны аб’яднаць невялікія рэсурсы. Гледзячы на сённяшнюю сітуацыю, думаю, пакуль вызначыць адзінага прадстаўніка аб’яднанай апазіцыі немагчыма. Ці магчыма гэта ў прынцыпе — стане зразумела пасля збору подпісаў. Менавіта тады будзе ясна, хто з кандыдатаў мае найбольш працаздольную каманду, за кім рэсурсы. Тады можна будзе гаварыць і аб вылучэнні адзінага кандыдата».

Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.

Апытваў Алесь Пілецкі

0
Инга / Адказаць
09.05.2010 / 10:44
А есть ли разница? Есть ли выборы?
0
Кнехт / Адказаць
09.05.2010 / 10:44
ХУТЧЭЙ ЗБІРАЙЦЕ ТАЛАКУ! Праблема ў барацьбе са злом: авечкі здужаны Казлом, а мы дасюль не маем плана, каго прызначыць за Барана! Хутчэй збірайце талаку, каб не дасталіся Ваўку!
0
illa / Адказаць
09.05.2010 / 13:43
З фармальнага пункту гледжання працэдура можа быць карыснай у вызначэнні, чые ж палітычныя мышцы большыя. Ды толькі гэтая працэдура нічога не гарантуе. Не гарантуе яна, што будзе дакладна адзіны кандыдат, а ўсё ж не знойдуцца апазіцыйныя лідэры, якія сваёю хадаю пойдуць на гэтыя выбары. Таксама не гарантуе яна, што на адзінага кандыдата будуць працаваць усе палітычныя ды грамадскія суб’екты, якія гэтага адзінага вылучаць. Ці не паўторыцца 2001 і 2006 год, калі некаторыя шырока вядомыя структуры толькі імітавалі падтрымку адзінаму кандыдату? Ёсць і яшчэ адна акалічнасць. Гэтая працэдура, як і нядаўнія мясцовыя выбары, па жывому будзе рэзаць такія рэгіёны, дзе прадэмакратычна настроеныя актывісты даўно працуюць разам. Я кажу зараз пра Горкі. Страшна ўявіць, калі заўтра Фронт, БХД і Рух пачнуць расцягваць мясцовы актыў, патрабаваць збіраць подпісы за сваіх асобных вылучэнцаў. Мала таго, што гэта разбурыць адзінства, што стваралася гадамі, дык яшчэ і мясцовае насельніцтва, перад якім у нас ужо напрацаваны пэўны аўтарытэт, канчаткова расчаруецца ў нашых дзеяннях і паводзінах.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру