09.05.2010 / 13:23

Акадэмік Гарэцкі: «Вылучаць у прэзідэнты не аднаго, а цэлую каманду» 2

Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?

Акадэмік-геолаг Радзім Гарэцкі: «Здаецца, што трэба вылучаць не аднаго, а цэлую каманду. Трэба з тых кандыдатаў, што ў нас ужо заявілі аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, з дапамогай экспертнай групы выбраць 5–6 чалавек. У якасці экспертнай групы магла б выступіць тая ж Рада інтэлігенцыі.

З гэтых 5–6 чалавек і можна сфармаваць будучы урад. Неабходна, каб яны пагадзіліся вызначыць аднаго прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. Для перамогі неабходныя аб’яднаныя рэсурсы. Ісці адразу некалькімі камандамі, рознымі шляхамі — гэта горш. Абавязкова трэба дамаўляцца. Тады будзе і перамога».

Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.

Апытваў Алесь Пілецкі

0
Мікола 3 ЭЗ / Адказаць
09.05.2010 / 20:51
Гэта бліскучая ідэя на сёньняшні стан Беларусі - інтэлектуал прэзыдэнт і урад з інтэлектуалаў змогуць вывесьці краіну з міжнароднай ізаляцыі, вытрасьці з зладзяёў Рыгоравіча накрадзеныя міліярды ў банках Захаду і рушыці эканоміку наперад.
0
Vit / Адказаць
12.05.2010 / 21:11
Двума рукамі за думку акадэміка Гарэцкага. Але толькі тады, калі выкінуць з гэтай ідэі ўсё тыя самыя "граблі" пошуку згоды наконт аднаго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Тым больш што адладжаная рэжымам сістэма "выбараў" усё роўна ня дасьць гэтаму адзінаму кандыдату перамагчы. Я ўжо нядаўна неяк пісаў у каментарах, што на зьмену ппрб павінен прыйсьці кааліцыйны урад, першая пастанова якога будзе аб скасаваньні пасады прэзыдэнта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру