09.05.2010 / 13:42

Лукашэнка ўзяў удзел у нефармальным саміце СНД пад Масквой 2

Нефармальны саміт СНД прайшоў вечарам 8 мая ў падмаскоўнай рэзідэнцыі «Горкі».

У сустрэчы бралі ўдзел прэзідэнты Арменіі — Серж Саргсян, Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, Казахстана — Нурсултан Назарбаеў, Расіі — Дзмітрый Мядзведзеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, Туркменістана — Гурбангулы Бердымухамедаў, Украіны — Віктар Януковіч, а таксама выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы Міхай Гімпу, прэм’ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіееў, старшыня выканкама — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Адкрываючы саміт, прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў вітаў новага ўдзельніка савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці — прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. «Мы ўсе гатовы да максімальна цеснага ўзаемадзеяння з Украінай у справе ўсебаковага ўмацавання патэнцыялу Садружнасці Незалежных Дзяржаў», — сказаў Мядзведзеў.

Прадугледжвалася, што лідэры Садружнасці выкарыстаюць сустрэчу для абмену думкамі аб стане і перспектывах далейшага ўзаемадзеяння на прасторы СНД.

Сустрэчы ў рамках СНД папярэднічаў нефармальны саміт АДКБ.

0
Мікола 3 ЭЗ / Адказаць
09.05.2010 / 20:45
Хто хоча ў калёніі Расеі будаваці чэкістам камунізм па новаму кругу таму франтавыя 100 гр.?
0
Кнехт / Адказаць
09.05.2010 / 22:39
У сустрэчы бралі ўдзел прэзідэнты: Туркменістана — Гурбангулы Бердымухамедаў =================================== Таварыш Бердымухамедаў, напэўна, нават не абедаў! А "выканаўца" той Гімпу падвесіў шыю на слупу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру