09.05.2010 / 13:46

ЗША занепакоены прысудам Аўтуховічу 6

ЗША занепакоены прыгаворам, які быў вынесены Мікалаю Аўтуховічу і яшчэ тром удзельнікам працэсу па абвінавачанні, якое звязана з незаконным захоўваннем зброі. Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства ЗША.

«У гэтым і іншых выпадках мы пастаянна падкрэслівалі беларускім уладам важнасць выканання належнай прававой працэдуры, — гаворыцца ў заяве. — Мы спадзяваліся, што беларускія ўлады выкарыстаюць гэтую магчымасць, каб прадэманстраваць выкананне належнай прававой працэдуры і незалежнасць судовай сістэмы. На жаль, існуюць прычыны сумнявацца ў належным правядзенні гэтага працэсу ў тым, што тычыцца грамадзянскіх правоў Мікалая Аўтуховіча і астатніх удзельнікаў працэсу».

У сувязі з гэтым пасольства ЗША нагадвае, што «паляпшэнне адносінаў Злучаных Штатаў Амерыкі з Беларуссю можа адбыцца толькі тады, калі беларускія ўлады прадэманструюць большую павагу асноўных правоў чалавека».

Нагадаем, 6 мая Вярхоўны суд абвясціў прыгаворы па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Аўтуховіч прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Асіпенка — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, яшчэ двух абвінавачваных — былога работніка фірмы Аўтуховіча Аляксандра Ларына і падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова — адпаведна да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму без пазбаўлення права займаць кіруючыя пасады.

Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі, Асіпенка і Ларын — у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, Казлоў — у тым, што ён ведаў аб знаходжанні на тэрыторыі школы-ліцэя № 1 Гродна гранатамёта, але не паведаміў пра гэта.

0
Кнехт / Адказаць
09.05.2010 / 20:44
ЗША занепакоены прысудам Аўтуховічу =============== Цікава даведацца, сколькі будзе працягвацца занепакоенасць ЗША - няўжо пяць гадоў і два месяцы?
0
Мікола 3 ЭЗ / Адказаць
10.05.2010 / 07:00
Пакуль Рыгоравіча не завалакуць у Гаагскі трыбунал на сповядзь адказваці за выкрадзеных і забітых людзей, ён надалей будзе здзеквацца з патрыётаў Беларусі, За пяць паляўнічых патронаў належыць вельмі малы штраф, а не 5 год. Прыкра, што з Беларусі гэты злодзей і забойца зрабіў рэзэрвацыю пьяніц і гультаёў на лініі абароны Сталіна, а ва ўсёй Беларусі паканалі партызаны і няма каму патлумачыці калгаснаму правадыру і гэтым марыянэткам суддзям, што фабрыкуюць дзікунскія прысуды і за іх адкажуць? Цяпер ўсё як пры Сталіну, калі ні за што у гестапа чэкісты катавалі і гналі на катаргу ў Сібір будаваці камуністам камунізм або стралялі ў патыліцу патрыётам Беларусі. Куды глядзіць беларускі талібан?
0
Зоя / Адказаць
11.05.2010 / 01:36
С демократией по-американски знакома,особенно бушевской.Нам не подходит!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру