09.05.2010 / 19:29

Беларусь – Казахстан – 5:2 2

Зборная Беларусі выйграла першы матч на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Нямеччыне з 7 па 23 мая.

Зборная Беларусі выйграла першы матч на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Нямеччыне з 7 па 23 мая.

9 мая ў Кёльне падапечныя Эдуарда Занкаўца выйгралі ў Казахстана – 5:2 (0:0, 2:2, 3:0). Прычым у пачатку другога перыяда нашыя хакеісты саступалі 0:2.

Шайбы ў беларусаў закінулі Дзмітры Мялешка, Міхаіл Стэфановіч, Аляксей Калюжны, Руслан Салей ды Сяргей Дзямагін. Вароты бараніў Віталь Коваль.

Наступны матч зборная Беларусі правядзе 11 мая з Славакіяй (21:15),

13 мая – матч з Расіяй (17:15). Матчы ў жывым эфіры транслюе канал «Лад».

У наступны раунд выходзіць тры каманды з групы. Сёння ўвечары на канале «Лад» будзе паказаны ў жывым эфіры матч Расія - Славакія.

nn.by

0
Кнехт / Адказаць
09.05.2010 / 19:53
ПРАЙГРАЎШЫМ СЯГОННЯ А дзе, таварыш Назарбаеў, у вас лядовыя палацы?! Няма? Дык дзе сваіх "мамаеў" тады навучыце катацца?! А мы - паселімся ў зямлянкі, каб не мяняць канькі на санкі!
0
Міхаліна / Адказаць
10.05.2010 / 11:52
Саступалі, але перамаглі! Дай Божа і нам так на прэзідэнцкіх выбарах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру