09.05.2010 / 21:36

Відавочцы: У часе параду над Нямігай ледзь не сутыкнуліся ваенныя самалёты + фота і відэа (дадаўся новы ракурс) 33

Пры падлёце да натоўпу адзін з самалётаў пачаў рэзка хіліцца, затым страціў вышыню і цудам праляцеў між жылымі дамамі ніжэй ўзроўню дахаў.

У Сеціве з’явілася інфармацыя, што 9 мая ў Мінску ў часе святочнага параду адбыўся інцыдэнт, які ледзьве не скончыўся трагедыяй. Відавочцы апісваюць пазаштатную сітуацыю, якая здарылася з чацвёркай самалётаў Су-24 пры пралёце пад Нямігай. Адзін з самалётаў нібыта пачаў рэзка хіліцца, затым страціў вышыню і цудам праляцеў між жылымі дамамі ніжэй ўзроўню дахаў. Тройка астатніх самалётаў набрала вышыню. На відэа, выкладзеным у Сеціва, відно, як шыхт самалётаў развальваецца і адзін з іх аддзяляецца ад астатніх. Амаль адначасова ў гэтым месцы чацвёрка Су размінаецца ў небе з шыхтом Л-39.

Афіцыйных каментароў на тэму гэтага інцыдэнту яшчэ няма.

Між тым, у сеціве з'яўляюцца здымкі спрэчнага моманту з іншых ракурсаў:

СП, фота forum.onliner.by

0
Кнехт / Адказаць
09.05.2010 / 21:55
БЕЛАРУСАМ-ГЕРОЯМ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА Яно, канешне, гаўно-доля, калі парад прымае Коля... Ды тое - не нагода "птахаў" - лятаць "ніжэй узроўню дахаў". Калі ўжо гэтак набалела, дык - беларусам быў Гастэла...
0
Андрэйка / Адказаць
09.05.2010 / 22:30
А я стаяў вось у гэтым месцы! Было вельмі (я пра гэты інцыдэнт).........памаўчу!
0
я видел. / Адказаць
09.05.2010 / 22:31
официальных комментариев и не будет. все было в норме. эшелоны пролета разведены, это только с земли кажется что столкнутся. не случилось.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру