Плакат да стужкі "Тытанік: Працяг".

Плакат да стужкі "Тытанік: Працяг".

Прызнайцеся — вы такога не чакалі. Маленькая кінакампанія The Asylum паведаміла, што скончыліся здымкі стужкі «Тытанік: Працяг», які выйдзе гэтым летам адразу на DVD-кружэлках. Сюжэт «Тытаніка-2»: 100 гадоў пасля вядомага караблякрышу, даследніцкае судна выплывае па тым самым маршруце, які колісь зрабіў «Тытанік», на пошукі парэшткаў вялізнага параплава, і — што нядзіва — сутыкацца з падобнымі цяжкасцямі і злыбедамі. Пры такім раскладзе месца для Ды Капрыё і Кейт Уінслет і для іншых галівудскіх зорак, пасажыраў вялізнага судна, у новай стужцы не засталося.

Для заспакаення кінагурманаў — гутарка вядзецца пра «мокбастэр» (анг. «здзек-стужка»), тып нізкабюджэтных трэш-фільмаў, якія эксплуатуюць папулярнасць вядомых блокбастэраў і маюць падобныя назвы («Трансморферы» і «Тэрмінатары» ды іншыя), а The Asylum менавіта такая кампанія, якая спецыялізуецца на падобных фільмах.


Іх не спыніць

П.С. Насамрэч, ідэя зрабіць сіквэл да «Тытаніка» - не новая. Яна колісь нават займела фіктыўны рэкламны ролік. Сюжэт: пасля 100 гадоў навукоўцы размарожваюць цела галоўнага героя Джэка Досана-пашуковая група ажыўляе і ён апынаецца ў ХХІ ст.), але здаецца самі стваральнікі гумарыстычнага выбрыка не падазравалі, што гэтак адбудзецца насамрэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?