Запыт накіравала Генеральная пракуратура Кыргызстана. Па словах супрацоўнікаў пракуратуры, у цяперашні час атрыманыя дакументы разглядаюцца.

Нагадаем, зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўрада краіны Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці. У дэкрэце гаворыцца, што Бакіеў дапусціў растрэл мірных грамадзян і тым самым сам пазбавіў сябе статусу экс‑прэзідэнта і недатыкальнасці.

У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?