Падапечныя Эдуарда Занкаўца саступілі 11 мая гадунцам экс-трэнера зборнай Беларусі Глена Хэнлана ў другім матчы на чэмпіянаце свету па хакеі ў Нямеччыне.

Прычым беларусы пасля першага перыяду вялі з лікам 2:0 (Дзямагін, 5-я, Калюжны, 11-я), але потым прапусцілі па дзве шайбы ў кожным з перыядаў (Чэрнік, 23-я, Бартавіч, 31-я, – Заграпан, 45-я, Бартавіч, 60-я). У выніку 2:4.

Цікава, што ў першым матчы з Казахстанам беларусы наадварот саступалі 0:2, але ў выніку выйгралі 5:2.

Пасля 2-х тураў: Расія – 6 (баланс шайбаў 7-2), Беларусь – 3 (7-6), Славакія - 3 (5-5), Казахстан – 0 (3-9).

13 мая: Расія – Беларусь (17:15), Славакія – Казахстан (21:15).

У наступны раўнд праходзяць тры найлепшыя каманды з групы.

Беларусы ўжо забяспечылі пуцёўку ў наступны раўнд, пытанне з колькімі баламі мы стартуем у гэтым раўндзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0