Тэрмін рэалізацыі чэкаў «Маёмасць» падоўжаны на 3 гады. Пра гэта 12 траўня паведаміла дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек.

Жарнасек: «Улічваючы ўнутраны фактар і безумоўна крызісныя з’явы як вонкавы фактар, дзяржава не можа ўзяць на сябе абавязацельствы па пагашэнні чэка. Таму намі была ініцыявана падрыхтоўка пастановы ўрада пра падаўжэнне тэрміна дзеяння чэкаў «Маёмасць» да 30 чэрвеня 2013 года».

Адзначым, што сваё права скарыстацца чэкамі рэалізавалі толькі 46% беларусаў. У беларускім заканадаўстве прадугледжана выплата кампенсаванняў за нявыкарыстаныя чэкі. Агульная сума кампенсацый можа скласці каля 800 мільярдаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?