Сёньня ў Менску прайшла прэм’ера фільму паводле знакамітага раману Патрыка Зюскінда: «Парфумэр: гісторыя аднаго забойцы».

Кніга аўстрыўскага аўтара выклікала найвялікшую зацікаўленасьць і адразу была перакладзеная на дзясяткі моваў, у тым ліку й на беларускую (пераклад Васіля Сёмухі).

Герой антыўтапійнага твору – сэрыйны забойца Жан-Батыст Грэнуй, які па волі Зюскінда жыў у XVIII стагодзьдзі й быў геніем няўлоўнага сьвету пахаў.

Чытачоў агаломшыла здольнасьць пісьменьніка ствараць корсткую, духмяную атмасфэру і займальна распавядаць пра складаныя філязофскія рэчы.

Ня меншай інтрыгай зьяўляецца й кіно – наколькі атрымалася перанесьці на экран тонкую аўру неперадавальнага – і глыбіню дэтэктыўна-філязофскай інтрыгі?

Рэжысэрам фільму стаўся Том Тыквер, які праславіўся стужкай «Бяжы, Лола, бяжы!» Тыкверу даступныя, як мантажныя гульні, так і тонкі псыхалягізм. Сярод вядомых зорак карціны – Дастын Хофман (у ролі настаўніка Грэнуя).

Менскі паказ заплянаваны ў рамках сусьветнай прэм’еры карціны.

Сэансы ў кінатэатрах: «Аўрора» – 16.20, 18.40, 21.00; «Масква» – 15.30, 18.20, 21.10 і «Кастрычнік» – 15.20, 18.10, 21.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?