Часопіс Playboy адважыўся на своеасаблівую рэвалюцыю. Новы чэрвеньскі нумар амерыканскага выдання выйдзе трохмерным варыянце. «Аб’ёмная» мадэль на развароце будзе як бы прапаноўваць чытачу бакал віна.

Да часопісу будуць прыкладзеныя стэрэаакуляры, так што ў чытачоў створыцца эфект прысутнасці побач з голымі мадэлямі.
Першай дзяўчынай Playboy, якую чытачы ўбачаць у 3D фармаце, стане амерыканская красуня Хоўп Дваражык, уганараваная тытулам дзяўчыны Playboy 2010 года.

Стваральнікі часопіса маюць намер даказаць, што, нягледзячы на бурнае развіццё інтэрнэту, папулярныя часопісы не сыдуць у мінулае, таму што «трымаць часопіс у руках вельмі прыемна», а новыя тэхналогіі робяць ранейшыя задавальненне яшчэ больш захапляльным. Новаўвядзенне адрасаванае, у першую чаргу, маладым людзям, якія з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі новых тэхналогій. «У кніг і часопісаў відавочная перавага перад выявамі на маніторы кампутара.

Вы па-ранейшаму можаце схаваць часопіс пад матрацам, як гэта рабіў ваш бацька», —
сцвярджаюць стваральнікі часопіса.

Чэрвеньскі выпуск будзе цікавы «тым чытачам, якія раней маглі толькі марыць аб тым, каб аголеная дзяўчына з развароту часопіса выскоквалі б да іх насустрач», дадаюць стваральнікі выдання.

Playboy зараз перажывае не лепшыя часы: праз націск бясплатнай сеткавай эротыкі ў перыяд з 2002 па 2008 гады часопіс страціў 600 тысяч чытачоў. Калі ў 2006 годзе наклад часопіса складаў 3,5 млн. асобнікаў, то цяпер толькі 1,5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?