Алесь Разанаў атрымаў званне ганаровага доктара (Doctor Honoris Causa) Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Гэтае званне даюць паэту «за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу».

Званне «Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта» прысуджаецца найбольш вядомым навукоўцам, дзяржаўным і грамадскім дзеячам, як беларусам так і замежнікам. На цяперашні момант званне ганаровага доктара ЕГУ маюць 13 асобаў, сярод якіх айцец Аляксандр Надсан, Кшыштаф Занусі і былы літоўскі прэзідэнт Альгірдас Бразаускас.

Ганараванне паэта адбудзецца 19 мая ў Вільні ў навучальным корпусе ЕГУ (Валакупю, 5). Пасля цырымоніі пройдзе творчы вечар паэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?