Дзяніса Беляка з Наваградка абвінавацілі ў тым, што ён абліў фарбай чужы аўтамабіль.

Былы курсант Акдэміі МУС Дзяніс Бяляк з Наваградка паведаміў, што сёння, 13 мая да ягоных бацькоў прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія мелі ордэр на ператрус. Участковы Валянцін Рагуля заявіў бацькам хлопца, што таго падазраюць у здзяйсненні хуліганства. Нібыта ўчора позна ўвечары ён са сваім сябрам аблілі фарбай чужое аўто. Белякі не пусцілі міліцыянтаў у сваю кватэру.

Дзяніс сцявярджае, што ўчора ў гэты час ён быў у іншай частцы горада, што могуць пацвердзіць некалькі чалавек.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2009 г. Д. Бяляк быў адлічаны з Акадэміі МУС за самавольнае пакіданне тэрыторыі гарнізона і дробнае хуліганства, учыненае ў Наваградку. Дзяніс у сваім лісце ў НН сцвярджаў, што яго з сябрамі затрымалі незаконна, а пратаколы яны падпісалі пад ціскам. Сярод тых, хто нібыта маральна ўздзейнічаў на затрыманых, Беляком называецца і ўчастковы Рагуля.

Былы курсант і яго сябры прайшлі ўсе судовыя інстанцыі — аж да Вярхоўнага суда, звярталіся ў Гепракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі, але паўсюль ім было адмоўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?