Тэрміновыя меры па выратаванні еўра не даюць плёну. Нягледзячы на стварэнне антыкрызіснага фонда памерам 750 мільярдаў еўра, еўрапейская валюта не можа нават спыніць сваё падзенне, не кажучы пра пад'ём.

Сёння еўра згубіў яшчэ 35 беларускіх рублёў і цяпер ацэньваецца ў 3747 рублёў. Гэта чарговы мінімум за год.

Даляр падаражаў на чатыры рублі і дайшоў да 2990 рублёў.

Суадносіны валют складаюць 1,25. Так нізка гэта паказчык не выглядаў з кастрычніка 2008 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?