Як паведаміў «НН»прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, МНС акажа дапамогу сем’ям загінуўшых і пацярпелых11-га траўня падчас пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі супрацоўнікаў.
У залежнасці ад працоўнага стажу і чыну загінуўшага, сем’і атрымаюць ад 80 да 120 млн. беларускіх рублёў. Пацярпелыя на пажары, адпаведна, ад 6 да 24 млн.
Сем’і загінуўшых таксама будуць атрымоўваць штомесячную дапамогу ў памеры ад 500 тыс. да 1.5 млн. рублёў праз страту кармільца.
Акрамя гэтага, як стала вядома «НН», у частках МНС па ўсёй Беларусі арганізаваны збор сродкаў для дапамогі сем’ям загінуўшых супрацоўнікаў міністэрства.
Нагадаем, што