На мінулым тыдні пуцёўку ў вышэйшы дывізіён (першая бундэсліга) Нямеччыны побач з «Кайзерслаўтэрнам» заваяваў клуб «Санкт‑Паулі». Клуб не дабіўся чагосьці значнага ў Еўропе, але вядомы тым, што базіруецца ў аднайменным раёне Гамбурга, проста нашпігаваным рознымі «забаўляльнымі» ўстановамі. Менавіта ў гэтым раёне знаходзіцца знакамітая вуліцы Рыпербан

Клуб «Санкт-Паўлі», можа, не такі вядомы ў футбольным свеце як «Гамбург», мае вялікую колькасць фанатаў. Прычым не толькі ў Нямеччыне (тут іх каля 11 млн!), але і па ўсім свеце.

Фанаты «Санкт‑Паўлі» пазіцыянуюць сябе як антыфашысты і антырасісты, якія вельмі пазітыўна ставіцца да людзей розных сэксуальных і грамадскіх (апроч нацысцкіх) арыентацый і субкультур, змагаючыся супраць усіх формаў прыцяснення. Яго генеральны дырэктар Корні Літман — адкрыты гей, які валодае двума тэатрамі. Не дзіўна, іранізуе sports.ru, што галоўным трэнерам ён запрасіў чалавека з прозвішчам Станіслаўскі :)

Галоўныя каштоўнасці «Санкт-Паўлі» — мультыкультурнасць і свабода самавыказвання.

У свой час кіраўніцтва клуба адмовілася ад рэкламы часопіса Maxim, каі заўзятары палічылі, што яна ўшчамляе годнасць жачнын, якіх сярод фанатаў тут болей, чым у іншага нямецкага клуба.

Часта на трыбунах з’яўляюцца сцягі «Вясёлага Роджэра», які стаў неафіцыйным сімвалам клуба. У фан-шопе клуба можна замовіць сабе такую маечку і надпісам «Санкт-Паўлі».

У 2003 годзе «Санкт‑Паўлі» ледзь не збанкрутаваў і выратавалі ад фінансавага краху яго менавіта заўзятары,

якія за няпоўныя тры месяцы сабралі неабходную суму ў €1.950.000. Як атрымалі грошы?:

Продаж 140.000 футболак з надпісам «Выратавальнік» (нем. Retter)

Акцыя «Пі за Санкт‑Паўлі!» — бары вакол стадыёна адлічвалі на карысць клуба 50 еўрацэнтаў за кожны прададзены куфаль піва. Падчас акцыі сабралі €20.000

Акцыя «П’еш Astra — ратуеш Санкт‑Паулі» — скрыня піва «Astra» па цане 1€. Сабралі 120.000
Шэраг дабрачынных канцэртаў — €270.000

Прамыя ахвяраванні — €200.000

Вось такі вясёлы і ўнікальны клуб са стогадовай гісторыяй будзе гуляць у першай бундэслізе ў сезоне 2010/2011, у тым ліку сыходзіцца ў дэрбі з «Гамбургам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?