У Туркменіі ў турме памерла карэспандэнтка Радыё Свабода Агульсапар Мурадава

58-гадовую спн.Мурадаву арыштавалі ў чэрвені. Адвакатаў да яе не дапушчалі. Паводле дадзеных праваабаронцаў, ёй сілком давалі псыхатропныя сродкі, каб вымусіць яе прызнацца ў “падрыўной дзейнасьці”.

У жніўні яе прысудзілі да шасьці гадоў зьняволеньня — паводле абвінавачваньня ў незаконным перахоўваньні боепрыпасаў.

Пра прычыну сьмерці няма ведама. Яе сваякоў сёньня выклікалі ў морг дзеля афіцыйнага апазнаньня.

Міжнародныя праваабаронцы неаднакроць выяўлялі скрайнюю заклапочанасьць лёсам Мурадавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?