У студзені—сакавіку 2010 года ў прамысловасці Беларусі (акрамя суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) 43,5 тыс. работнікаў былі пераведзены на працу з няпоўным працоўным тыднем (днём) па ініцыятыве наймальніка. Гэта ў 1,8 разу менш у параўнанні з першым кварталам 2009 года, паведамляе Белстат.

Колькасць работнікаў, якім быў прадастаўлены адпачынак па ініцыятыве наймальніка, паменшылася ў 1,6 разу да 50,3 тысячы. Умоўна разлічаная колькасць штодзённа непрацуючых складала ў прамысловасці 10,7 тысячы (у студзені—сакавіку 2009 года — 19,6 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?