У студзені—сакавіку 2010 года доля стратных прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі складала 20% ад іх агульнай колькасці. Для параўнання: за студзень—сакавік 2009 года доля стратных прадпрыемстваў складала 24% (486).

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, па выніках першага квартала гэтага года 404 прамысловыя прадпрыемствы спрацавалі з чыстымі стратамі на агульную суму 387,5 млрд. рублёў (у студзені—сакавіку 2009 года — 408,8 млрд.). Найбольшыя сумы чыстых стратаў атрымалі прадпрыемствы чорнай металургіі (81,3 млрд. рублёў), машынабудавання і металаапрацоўкі (69,2 млрд. рублёў), паліўнай прамысловасці (47,9 млрд. рублёў), хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці (41,8 млрд. рублёў).

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг прамысловых прадпрыемстваў за першы квартал 2010 года склала 9,8% (за першы квартал 2009 года — 8,1%), рэнтабельнасць продажу — 7,5% (за першы квартал 2009 года — 6,2%).

Вышэйшая, чым у сярэднім па прамысловасці, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг была на прадпрыемствах медыцынскай прамысловасці (33%), горна‑шахтавага і гарнаруднага машынабудавання (30,4%), пад’ёмна‑транспартнага машынабудавання (21,5%), хімічнай прамысловасці (19,3%), гарбарнай, футравай, абутковай (19,1%), харчасмакавай (14,8%), трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (14,4%), паліграфічнай прамысловасці (13,8%), аўтамабільнай (13,7%), прыборабудавання (13,3%).

Ніжэйшы, чым у сярэднім па прамысловасці, узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склаўся ў нафтахімічнай прамысловасці (0,9%), шкляной і фарфора‑фаянсавай прамысловасці (1,1%), чорнай металургіі (1,8%), лесанарыхтоўчай прамысловасці (2,3%), прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (3%), мукамольна‑крупяной і камбікормавай прамысловасці (5,2%), станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці (6,2%).

Стратнай была рэалізацыя ў цэлюлозна‑папяровай прамысловасці (мінус 0,1%), падшыпнікавай (мінус 3%), мікрабіялагічнай прамысловасці (мінус 4,4%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?