У кастрычніку ў Беларусі зьмяняецца парадак набору нумароў абанэнтаў сетак сотавай сувязі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўленьня электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Юры Шпак.

«У кастрычніку, – кажа сп.Шпак, – усе беларускія апэратары мабільнае сувязі маюць перайсьці на поўнафарматны набор нумароў пры выкліку абанэнта як у самой сетцы, так і ў сетках іншых кампаніяў».

З новага месяца тэлефанаваньні давядзецца рабіць толькі ў міжнародным ці міжгароднім фармаце. У першым выпадку трэба будзе перад нумарам набіраць +37529 ці +37525 (для сеткі БеСТ) адылі нумар тэлефону, у другім – 8029 ці 8025 і нумар тэлефону. «Так называнага скарочанага набору болей ня будзе», – адзначыў Юры Шпак. «Словам, калі раней можна было набіраць шасьцізначны нумар, дык з кастрычніка давядзецца ўводзіць і прэфікс», – патлумачыў начальнік упраўленьня Мінсувязі.

Гэткая перамена паўстане ў зьвязку з актыўным ростам ліку абанэнтаў мабільнае сувязі ў Беларусі і ўвядзеньнем новых нумарных масіваў васьмі апэратарамі. «На сёньня, напрыклад, для БеСТ і Velcom прадугледжаныя мільённыя зоны, якія пачынаюцца на «9», таму са скарочаным наборам, ня ўказваючы коду сеткі – 8029 ці 8025 – будзе блытаніна, і наўрад ці тэлефанаваньне дойдзе да адрасата», – патлумачыў Юры Шпак.

У зьвязку з новым звычаем многім карыстальнікам сотавай сувязі давядзецца рэдагаваць нумары, занесеныя ў памяць тэлефонаў, і дадаваць да іх неабходныя прэфіксы. Юры Шпак параіў абанэнтам ужо зараз заняцца выпраўленьнем мабільных тэлефонных кніг, каб ў кастрычніку даць добрай рады дазвону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?