15.05.2010 / 18:21

Лукашэнка дазволіў ураду выпусціць еўрааблігацыі на $2 млрд 3

Арганізатарамі выпуску беларускіх еўрабондаў стануць Сбербанк Расеі, Deutsche Bank, RBS і BNP Paribas.

Аляксандр Лукашэнка даў права ўраду рэспублікі выпусціць еўрааблігацыі на $ 2 млрд. Адпаведны ўказ апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Надаць права Радзе міністраў ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі аблігацый на суму да $2 млрд з тэрмінам звароту не менш за пяць гадоў і размяшчэннем іх за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ва ўказе.

Урад, у адпаведнасці з указам. таксама надзелены правам ўхваляць праспект эмісіі кожнага выпуску еўрааблігацый.

Арганізатарамі выпуску беларускіх еўрабондаў стануць Сбербанк Расеі, Deutsche Bank, RBS і BNP Paribas.

СГ

0
Мікола 3 ЭЗ / Адказаць
15.05.2010 / 20:00
Здаецца цмок спускае дух з пазыкамі
0
Неслучайный прохожий / Адказаць
15.05.2010 / 22:12
Твой каханы цмок (г.зн. Гітлер) дух даўно ўжо спусціў. Не шукай аналёгій у гісторыі.
0
Мікола былы кулак / Адказаць
17.05.2010 / 14:12
Беларускі цмок у 65 раз "перамог" немцаў на вуліцах і ў небе менску, а потым на пузе папоўз прасіці, каб немцы далі 2 млрд. баксаў грошай не сканаці з голаду і яўкатаці далей тупым партызанам пра перамогу на лініі абароны сталіна(прыкладам па галоўцы хлопчыка), Вы ужо не людзі, а проста статак вырадкаў з гаўном у галаве, з сваім фюрэрам Рыгоравічам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру